• Маніторынг па тэмах
  • Спецпраекты
  • Публікацыі
  • Пра нас
  • Instagram
    Народнае апытанне
    /
    Спецпраекты
    /
    ,
    /
    Прадпрымальніцкая актыўнасць беларусаў у эміграцыі
    Instagram

    Прадпрымальніцкая актыўнасць беларусаў у эміграцыі

    Новае даследаванне разам з Цэнтрам новых ідэй аб прадпрымальніцкай актыўнасці беларускай дыяспары, якое праводзілася пры падтрымцы ABBA (Association of Belarusian Business Abroad).

    У ходзе даследавання з 19 па 26 лютага 2023 года былі апытаны грамадзяне Беларусі, якія жывуць па-за краінай, якія падтрымліваюць сувязі з іншымі беларускімі эмігрантамі і ў той ці іншай меры ўключаны ў беларускі парадак дня. Гэтую сукупнасць людзей можна вызначыць як “беларуская дыяспара”.

    Метад збору дадзеных: анлайн-апытанне сярод падпісчыкаў Telegram-бота «Народнага апытання»; бот забяспечвае унікальнасць ананімных адказаў.

    Усяго апытана: 604 чалавекі, 76% з’ехалі з Беларусі ў 2020 годзе і пазней; невялікая перавага долі мужчын (59%); сярэдні ўзрост – 36 гадоў; 87% з вышэйшай або адукацыяй пасля ВНУ; 46% жывуць у Польшчы, 10% – у Літве, 8% – у Грузіі, 7% – у Германіі.

    Даследаванне варта ўспрымаць хутчэй як ілюстрацыю трэндаў і тэндэнцый у беларускай дыяспары, чым як рэпрэзентатыўнае сацыялагічнае апытанне.

    Прадпрымальніцкая актыўнасць беларусаў у эміграцыі (pdf)

    Публікацыі па тэмах