• Маніторынг па тэмах
  • Спецпраекты
  • Публікацыі
  • Пра нас
  • Instagram

    Hезалежныя сацыялагічныя даследаванні
    ў Беларусі

    Мы вывучаем меркаванне прадэмакратычных беларусаў унутры краіны і за яе межамі
    Instagram

    Дашборд тыдня

    Незалежнасць
    Мы не прадстаўляем ні адну з палітычных сіл
    01
    Ананімнасць
    Мы не збіраем ніякія асабістыя дадзеныя, у тым ліку нумар тэлефона, імя і прозвішча ці ID карыстальніка
    02
    Аб'ектыўнасць
    Выкарыстоўваем навуковыя методыкі, прызнаныя сацыялагічнай супольнасцю
    03
    01
    02
    03

    Народнае апытанне – незалежная ініцыятыва, якая праводзіць сацыялагічныя даследаванні.

    Мы пачалі з таго, што правялі незалежнае, навукова абгрунтаванае апытанне грамадскай думкі, каб даведацца пра перадвыбарныя рэйтынгі кандыдатаў у прэзідэнты на выбарах у Беларусі 2020 года. Па факце, лічбы, якія мы атрымалі, – гэта адзіныя незалежныя рэйтынгі кандыдатаў, якія можна лічыць сапраўднымі.

    Цяпер мы працягваем праводзіць апытанні грамадзян Беларусі ў краіне і за яе межамі, каб ведаць, што думаюць беларусы пра актуальныя падзеі, і маніторыць грамадскія настроі і давер да палітыкаў.

    Пра нас пішуць

    Пытанні і адказы

    Чыё меркаванне мы вывучаем?

    Мы вывучаем меркаванне беларусаў і беларусак за межамі і ўнутры краіны, якія падтрымліваюць пратэсны рух, які пачаўся ў жніўні 2020 года пасля выбараў прэзідэнта Беларусі.

    Выбарка рэспандэнтаў фарміруецца шляхам рассылкі апытання на частку нашай аўдыторыі у ботах у Viber (для рэспандэнтаў у Беларусі) і Telegram (для рэспандэнтаў за мяжой), выбранай выпадковым чынам. Колькасць рэспандэнтаў кожнае апытанне (дасягнутая выбарка) складае не менш за 1000 чалавек.

    Як мы лічым дынаміку?

    Для выключэння ўплыву сацыяльна-дэмаграфічных характарыстык аўдыторыі, якія могуць адрознівацца з апытання ў апытанне ў залежнасці ад канала рэкрута, адказы рэспандэнтаў кожны раз «узважваецца» на сярэдні профіль аўдыторыі. Гэты профіль мы ўпершыню задалі ў 2020 годзе і ў пачатку 2022 года яшчэ раз пералічылі.

    Чаму мы выкарыстоўваем месенджары?

    У сваіх даследаваннях мы выкарыстоўваем боты ў Viber (для беларусаў у Беларусі) і Telegram (для беларусаў за мяжой). З 2020 года ў нас сабралася вялікая аўдыторыя (каля 30 000 чалавек) ў Viber-боце, якая актыўна ўдзельнічае ў нашых апытаннях.

    Боты значна зніжаюць магчымасць «накрутак» адказаў і служаць надзейнай сувяззю паміж намі і падпісчыкамі, якія праходзяць апытанні рэгулярна. З кожным апытаннем выбіраецца выпадковы набор падпісчыкаў, і ім адпраўляецца запрашэнне запоўніць анкету. Без бота было б немагчыма адпраўляць запрашэнні нашай аўдыторыі.

    Ваша выбарка рэпрэзентатыўна?

    Рэпрэзентатыўная выбарка ў дачыненні да апытанняў азначае на практыцы, што высновы, зробленыя па выніках апытання, можна з пэўнай ступенню дакладнасці распаўсюдзіць (экстрапаліраваць) на ўсю сукупнасць людзей, з якой сабрана выбарка для апытання (яе называюць генеральнай). «Эталонная» рэпрэзентатыўная выбарка – гэта выбарка, адабраная з генеральнай сукупнасці выпадковым чынам (г.зн. для ўсіх чальцоў генеральнай сукупнасці забяспечана аднолькавая верагоднасць патрапіць у выбарку).

    Мы можам сцвярджаць, што выбарка любога апытання Народнага апытання рэпрэзентатыўная адносна аўдыторыі праекту. Але мы не можам сцвярджаць, што аўдыторыя праекту рэпрэзентуе сукупнасць усіх актыўных беларусаў, якія не падтрымліваюць дзейную ўладу. Мы прапануем апісанне толькі некаторай часткі

    Я знаходжуся ў Беларусі, магу лі я прайсці апытанне ў Telegram?

    З боку гледжання бяспекі – няма істотнай розніцы паміж правядзеннем апытанняў у Тэлеграм, Вайбер ці іншых платформах. Так склалася, што асноўная наша аўдыторыя ў Беларусі карыстаецца Вайберам, а за мяжой – Тэлеграмам. Гэта карэлюе і з агульнымі лічбамі карыстальнікаў гэтых платформаў. Чым большая аўдыторыя і чым яна больш разнастайная – тым больш якасныя вынікі мы атрымліваем і тым больш карысці прыносіць праект. Пры гэтым мы вырашылі не аб’ядноўваць аўдыторыі, бо ў такім выпадку мы былі б вымушаны збіраць больш дадзеных (напрыклад нумар тэлефона), каб адсочваць унікальнасць рэспандэнтаў.

    Чым мы адрозніваемся ад іншых апытанняў?

    Сапраўды, пратэсных беларусаў вывучаем не толькі мы. Нашы асноўныя моцныя бакі:

    Анкеты складаюць прафесійныя сацыёлагі з вялікім досведам як акадэмічных, так і прыкладных даследаванняў. Акрамя таго, па меры неабходнасці да распрацоўкі апытання і інтэрпрэтацыі вынікаў прыцягваюцца эксперты з іншых сфер.

    Для рэкрута аўдыторыі выкарыстоўваюцца самыя розныя каналы, у тым ліку рэкламу. Гэта забяспечвае натуральную разнастайнасць (гетэрагеннасць) аўдыторыі па многіх параметрах (акрамя аднаго, які вызначае: адносіны да пратэснага руху).

    Мы праводзім апытанні адной і той жа аўдыторыі з 2020 года, што дазваляе нам рабіць дакладныя заключэнні аб дынаміцы развіцця вывучаемага сегмента беларускага грамадства.

    Ці бяспечна праходзіць апытанні праз боты ў Viber і Telegram?

    Так, боты Народнага апытання працуюць такім чынам, што захоўваецца толькі ідэнтыфікатар падпіскі. Мы не збіраем ніякіх асабістых дадзеных, ні нумар тэлефона, ці ідэнтыфікатар карыстальніка, імя ці прозвішча. З нашага боку дастаткова захоўваць толькі ідэнтыфікатар падпіскі, каб рассылаць анкеты. Таму нават калі ўявіць што хтосьці атрымаў б доступ да базы дадзеных Народнага апытання, нельга было б знайсці падпісчыкаў бота – толькі разаслаць ім нейкую інфармацыю. Варта адзначыць, што доступ да прадукта і дадзеных абмежаваны і абаронены.

    Як нам можна дапамагчы?

    Існаванне Народнага апытання залежыць ад удзельнікаў нашых апытанняў. Таму нам вельмі важна, каб колькасць карыстальнікаў ботаў павялічвалася. Вы можаце падпісацца на бот у Viber (для беларусаў у Беларусі) ці Telegram (для беларусаў за мяжой). І таксама даслаць спасылку на боты сваім сябрам і знаёмым.

    Ці ёсць у нас “экстрэмісцкі” статус?

    На жаль, Telegram-канал, і папярэднія Telegram і Viber-боты прызнаны судом Ленінскага раёну г. Мінска "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Аднак мы стварылі новыя боты ў Viber і Telegram, дзе можна бяспечна праходзіць нашыя апытанні. Калі вы жывеце ў Беларусі, прапануем вам сачыць за нашай дзейнасцю на гэтым сайце ці праз Instagram.