І нават прыхільнікаў рэжыму.
У снежні 2023 года мы правялі даследаванне, падчас якога даведаліся ў прадэмакратычных беларусаў і беларусак, што яны думаюць пра сітуацыю з палітзняволенымі ў Беларусі. У нашую выбарку трапілі рэспандэнты, якія прынамсі часткова падтрымліваюць дзейнасць Лукашэнкі. Некаторыя высновы з даследавання:
🔸 Абсалютная большасць (82%) рэспандэнтаў цікавяцца навінамі пра палітзняволеных. Нават сярод тых, хто так ці інакш падтрымлівае дзейнасць Лукашэнкі, ёсць пэўная частка (33%), якой цікавы навіны пра палітвязняў.
🔸 Большасць, каля 60%, (разам з тымі, хто так ці інакш падтрымлівае Лукашэнку) адчувае жаль, боль і спачуванне адносна палітзняволеных.
🔸 Самая папулярная дзейнасць у падтрымку палітзняволеных – распаўсюд інфармацыі, так рабіла палова (51%) рэспандэнтаў. 38% нічога не рабілі ў падтрымку.
🔸 Негледзячы на папулярнасць тэмы. Палова рэспандэнтаў не ведае, дзе знайсці інфармацыю аб дапамозе палізняволеным. Пры гэтым 69% (з тых, хто сочыць за навінамі аб палітычных рэпрэсіях) гатовы працягваць/пачаць рабіць нешта ў падтрымку палітвязняў у будучыні.
🔸 Рэспандэнты даволі часта абмяркоўваюць сітуацыю з палітзняволенымі са сваімі блізкімі. Палова ўзгадвае гэтую тэму не радзей, чым раз у тыдзень. Нават 44% тых, хто часткова ўхваляе дзейнасць Лукашэнкі, не радзей, чым раз на месяц размаўляюць са сваімі блізкімі пра палітвязняў.
🔸 Толькі 8% НЕ сутыкаліся з рэпрэсіямі. У большасці апытаных быў ці асабісты досвед рэпрэсій, ці хтосьці з блізкага кола ці знаёмых сутыкаліся з рэспрэсіямі. Таксама большасць тых, хто часткова ўхваляе дзейнасць Лукашэнкі, сутыкалася з рэпрэсіямі асабіста, ці гэты досвед мелі іх знаёмыя ці калегі.
🔸 Няма адзінага меркавання, што варта рабіць палітзняволеным у турмах. Толькі 15% лічыць, што трэба выкарыстоўваць усе магчымасці, ісці на любыя ўмовы, прапанаваныя дзейнай уладай, каб выйсці з-за кратаў. Палова лічыць, што ёсць умовы, на якія нельга ісці нават дзеля вызвалення, альбо дамаўляцца з дзейнай уладай бескарысна, таму ні на якія ўмовы ісці нельга.
А па гэтай спасылцы можна прачытаць, што думалі прадэмакратычныя беларусы і беларускі пра амністыю восенню 2022 года.