• Маніторынг па тэмах
  • Спецпраекты
  • Публікацыі
  • Пра нас
  • Instagram
    Народнае апытанне
    /
    Спецпраекты
    /
    , ,
    /
    Гарызантальныя сувязі
    Instagram

    Гарызантальныя сувязі

    Выбух гарызантальных сувязяў – гэта тое, чым, на думку многіх, адрознівалася Беларуская рэвалюцыя 2020 года. Беларусы валанцёрылі, уключаліся ў актывізм, стваралі і развівалі дваровыя і карпаратыўныя чаты, дапамагалі адзін аднаму з дапамогай агульнанацыянальных платформ і ініцыятыў.

    Ціск на актывістаў і супольнасці, пачаліся яшчэ ў 2020 г. А ў 2021 г. улада ўзяла курс на прамое іх знішчэнне – пачаліся прамыя рэпрэсіі супраць актывістаў, сеткавую самаарганізацыю прыраўнялі да экстрэмізму і тэрарызму, а інстытуцыйныя памочнікі (незалежныя медыя і актыўныя НДА) ліквідаваны і/або выцесненыя за мяжу.

    Вайна ва Украіне ўнесла свае карэктывы ў сітуацыю, якая склалася. Як у гэтых умовах ідуць справы з гарызантальнымі сувязямі беларускага грамадства? Што адчуваюць суполкі, якія нарадзіліся на хвалі 2020 года?

    На гэтыя і іншыя пытанні адказалі рэспандэнты анлайн апытання, у якім прынялі ўдзел 1505 чалавек. Апытанне праводзілася з 28 красавіка па 12 траўня 2022 года. Большасць рэспандэнтаў з’яўляюцца прыхільнікамі пратэсту, 49,6% апытаных пражываюць у Мінску, 9,2% рэспандэнтаў пражываюць па-за Беларуссю.

    Гарызантальныя сувязі: што засталося ад тых структур самаарганізацыі, якія ўзніклі ў 2020 годзе (pdf)