Давер да палітыкаў
16.08.2023
Народнае апытанне — незалежная ініцыятыва, якая існуе з 2020 года. Нашае першае даследаванне было пра перадвыбарныя рэйтынгі кандыдатаў у прэзідэнты на выбарах у Беларусі 2020 года. З гэтага часу ў нас сфарміравалася вялікая прадэмакратычная аўдыторыя (каля 30 000 чалавек), якая знаходзіцца ў Беларусі і ўдзельнічае ў нашых доўгатэрміновых даследаваннях.
Наш першы маніторынг прысвечаны настроям пратэсных беларусаў, якія знаходзяцца ў Беларусі. З 2020 года мы запытваемся ў нашых рэспандэнтаў, як актыўна яны сочаць за сацыяльна-палітычнымі падзеямі ў Беларусі, як яны ўспрымаюць дзейнасць апазіцыйных лідараў, ці змянілася іх жаданне эміграваць і г.д.