Спачатку эпідэміі СOVID-19 мы сачылі за захворваннем на каронавірус у Беларусі. Нашыя падлікі пацвердзілі, што Мінздраў публікаваў недаставерную статыстыку, у якой заніжаў маштабы захворванняў у некалькі разоў.
Падчас рэгулярных апытанняў (студзень 2020 – кастрычнік 2022) праз Viber-бот мы збіралі каля 25 000 унікальных рэспандэнтаў. Да гэтых дадзеных пасля былі ўжыты мадэлі шматузроўневай рэгрэсіі з постсратыфікацыяй для абагульнення вынікаў як на ўсё дарослае насельніцтва краіны, так і для атрымання ацэнак для пэўных яго падгруп.
З разлікаў былі выключаны адказы:
- грамадзян іншых краін, акрамя Беларусі;
- грамадзян, якія не пражываюць на тэрыторыі Беларусі;
- грамадзян маладзейшых за 18 гадоў, бо іх набралася занадта мала для аналізу;
- з няпоўнымі дадзенымі па полу, узросце, вобласці, тыпе месца жыхарства і адукацыі;
- з няправільнымі або дублюючымі ідэнтыфікатарамі.
Апрацоўка вынікаў
Той факт, што людзі, якія сутыкнуліся з хваробай, больш зацікаўлены прайсці апытанне, мог сказіць вынікі даследавання. Каб гэтага пазбегнуць, былі сфарміраваны дзве выпадковыя выбаркі па 10 тыс. рэспандэнтаў з раней сабранай аўдыторыі “Народнага апытання”, і працэнт хворых ацэньваўся на аснове іх адказаў. Улічваліся нават тыя выпадкі, калі рэспандэнт атрымаў, але не запоўніў анкету. Ацэнкі, атрыманыя на гэтых выпадковых выбарках, спраўджваліся паміж сабой для валідацыі вынікаў.
Атрыманая выбарка мае сацыядэмаграфічныя зрушэнні, характэрныя для інтэрнэт-аўдыторыі: самая папулярная падгрупа апытанняў — гэта пераважна людзі ва ўзросце да 40 гадоў, гараджане з вышэйшай адукацыяй. Аднак выкарыстоўваны намі метад MRP (Multilevel Regression with Poststratification) дазваляе выраўнаваць гэтыя зрушэнні з дапамогай статыстычнага мадэлявання і пераўзважвання яго вынікаў на ўсё дарослае насельніцтва краіны з улікам колькасці людзей у той ці іншай сацыяльнай групе ў папуляцыі. Гэты метад дае не толькі найбольш верагодную ацэнку якога-небудзь паказчыка, напрыклад, працэнта хворых, але і пэўныя інтэрвалы, у якіх гэта значэнне знаходзіцца. Ніжэй мы будзем прыводзіць 95-працэнтныя інтэрвалы. Гэта значыць, што з верагоднасцю 95% можна сказаць, што ацэньваемы параметр ляжыць у яго межах, ці, іншымі словамі, верагоднасць выхаду паказчыка за яго межы не больш за 5%.
Ніжэй прадстаўлены дашборд маніторынгу захворвання СOVID-19 у Беларусі