З 2021 года ініцыятыва “Народнае апытанне” вывучае, што думаюць прадэмакратычныя беларусы і беларускі пра дэмакратычных лідараў, якія ініцыятывы ведаюць і каму давяраюць.
Як мы лічым дынаміку?
Для выключэння ўплыву сацыяльна-дэмаграфічных характарыстык аўдыторыі, якія могуць адрознівацца з апытання ў апытанне ў залежнасці ад канала рэкрута, адказы рэспандэнтаў кожны раз “узважваецца” на сярэдні профіль аўдыторыі. Гэты профіль мы ўпершыню задалі ў 2020 годзе і ў пачатку 2022 года яшчэ раз пералічылі. Дэталі глядзіце на апошнім слайдзе.
Чыё меркаванне мы вывучаем?
Мы вывучаем меркаванне беларусаў і беларусак, якія падтрымліваюць пратэсны рух, які пачаўся ў жніўні 2020 года пасля выбараў прэзідэнта Беларусі. Пошук рэспандэнтаў адбываецца ўвесь час праз розныя тэлеграм-каналы і праекты.
Як праходзяць апытанні?
Апытанні праходзяць праз рэгістрацыю ў Viber (для беларусаў у Беларусі) ці Telegram (для беларусаў за мяжой) боце. Нам гэта патрэбна для ідэнтыфікацыі “унікальнасці” рэспандэнтаў, каб ведаць, што чалавек праходзіць апытанне адзін раз. Кожны падпісант бота атрымлівае спасылку на анкету ў Google-форме са сваім унікальным ідэнтыфікатарам.
Выбарка рэспандэнтаў фарміруецца шляхам рассылкі апытання на частку нашай аўдыторыі, выбранай выпадковым чынам. Колькасць рэспандэнтаў кожнае апытанне (дасягнутая выбарка) складае не менш за 1200 чалавек.
Чаму менавіта Viber?
Мы праводзім апытанні з 2020 года і сабралі з тых часоў вялікую аўдыторыю (больш за 40 000 чалавек). Viber дагэтуль з’яўляецца самым папулярным месэнджарам у Беларусі. Апытанні цалкам ананімныя, ніякія асабістыя дадзеныя, у тым ліку нумар тэлефона, не збіраюцца.