На мінулым тыдні мы запыталіся ў прыхільнікаў пратэсту, якія знаходзяцца ў Беларусі, якіх палітычных актараў яны ведаюць, каму найбольш давяраюць і што думаюць пра Аб’яднаны Пераходны Кабінет.
Больш за ўсё ведаюць пра дзейнасць:
- Святланы Ціханоўскай (97%)
- Паўла Латушкі (92%)
- Ініцыятывы Bypol (90%)
Больш за ўсё давяраюць (сярод тых, хто ведае):
- Святлане Ціханоўскай (86%)
- Аб’яднаны Пераходны Кабінет (82%)
- Ініцыятыве Bypol (80%)
Большасць рэспандэнтаў (82%) цікавяцца навінамі пра Аб’яднаны Пераходны Кабінет і 68% разумеюць мэты стварэння гэтай структуры (але толькі 14% на ўзроўні “цалкам зразумела”).
Большасць рэспандэнтаў назвалі важнымі ўсе напрамкі дзейнасці Кабінета, але найбольш важнымі адзначылі: транзіт улады, аднаўленне правапарадку і абарона і нацыянальная бяспека.