Дадзенае даследаванне накіравана на вывучэнне аспектаў цыфравізацыі беларускай палітыкі. У яго рамках мы сфакусаваліся на чатырох розных аспектах цыфравізацыі дэмакратычнага супраціву ў краіне.
У адной з частак даследавання аўтары правялі анлайн-апытанне ў жніўні 2023 разам з Народным апытаннем, каб ацаніць успрыманне эфектыўнасці і значнасці лічбавых праектаў грамадзянамі, якія выступаюць супраць рэжыму Лукашэнкі і на сённяшні момант пражываюць у Беларусі.