У 2020 годзе беларускае грамадства перажыло комплексны траўматычны досвед, які не толькі не адрэфлексаваны спецыялістамі, але і доўжыцца дагэтуль у фармаце бесперапыннай яго рэтраўматызацыі.
Народнае апытанне разам з Цэнтрам новых ідэй зрабілі апытанне сярод прадэмакратычных беларусаў у жніўні 2022, каб даведацца пра маштаб і ступень траўматызацыі беларускага грамадства. Мэта даследавання — выявіць спосабы процідзеяння траўме, якія выкарыстоўваюцца беларусамі, а таксама вызначыць, якім чынам грамадзянская супольнасць можа паспрыяць таму, каб знайсці спосабы эфектыўнага пераадолення траўматычнага вопыту.