Беларусаў, якія падтрымліваюць дэмакратычныя сілы, часта называюць ліберальнымі і дэмакратычнымі. Мы вырашылі высветліць, наколькі талерантныя беларусы, ці лічаць сябе дэмакратамі і чаго ў першую чаргу чакаюць ад уладаў.
Апытанне праводзілася ў траўні 2023, у якім прынялі ўдзел 1140 чалавек, якія на дадзены момант пражываюць у Беларусі. 65% апытаных пражываюць у Мінску ці Мінскай вобласці. 53% рэспандэнтаў – мужчыны, 47 – жанчыны.