• Маніторынг па тэмах
  • Спецпраекты
  • Публікацыі
  • Пра нас
  • Instagram
    Народнае апытанне
    /
    Публікацыі
    /
    Вайна ва Украіне і стаўленне да беларусаў
    Instagram

    Вайна ва Украіне і стаўленне да беларусаў

    Народнае апытанне працягвае вывучаць, што прыхільнікі пратэсту думаю пра вайну ва Украіне. Ніжэй некаторыя вынікі апытання, якое праводзілася ў траўні 2022 года.

    • Беларусы, якія падтрымліваюць пратэст, у большасці выступаюць за падтрымку Украіны без уступлення ў вайну (50%).
    • Рэспандэнты ўсё больш упэўненыя ў перамозе Украіны. У красавіку так лічылі 69%, у траўні – 79%.
    • Галоўнымі наступствамі вайны беларусы бачаць пагаршэнне ўзроўню жыцця (75%), новыя санкцыі заходніх краін (63%) і вялікую хвалю міграцыі з Беларусі (35%). Аднак зменшылася асцярога таго, што Беларусь страціць суверэнітэт (з 49% да 28%).

    Стаўленне да беларусаў

    Мы запыталіся ўдзельнікаў апытання, як да беларусаў ставяцца ў іншых краінах. 38% думаюць, што беларусаў лічаць ахвярамі рэжыму, 25% – агрэсарамі, 62% упэўненыя, што існуе падзел на народ і ўладу.

    Большасць (76%) лічыць, што беларусы не заслугоўваюць такога ж негатыўнага стаўлення Заходніх краін, як расіяне. 50% упэўнены, што беларусы не вінаватыя ў тым, што з тэрыторыі Беларусі здзяйсняліся ваенныя дзеянні.

    Цікава, што зменшылася колькасць рэспандэнтаў, якія лічаць, што стаўленне ўкраінцаў да беларусаў пагоршыцца. Калі ў сакавіку 50% лічылі, што ўкраінцы будуць ставіцца да беларусаў як да ворагаў, то зараз так думаюць 14% рэспандэнтаў.

    2022вайна ва Украіне