• Маніторынг па тэмах
  • Спецпраекты
  • Публікацыі
  • Пра нас
  • Instagram
    Народнае апытанне
    /
    Публікацыі
    /
    Стаўленне беларусаў да ініцыятыў пратэсту
    Instagram

    Стаўленне беларусаў да ініцыятыў пратэсту

    Народнае апытанне працягвае вывучаць меркаванне беларусаў, якія падтрымліваюць пратэст. На гэты раз мы даведаліся пра стаўленне пратэстнай аўдыторыі і гатоўнасць удзельнічаць у наступных ініцыятывах дэмакратычных сіл:

    • Стратэгія дзеянняў на «Рэферэндуме»
    • Рабочы Рух
    • Мабілізацыйны план «Перамога»
    • Рух «Супраціў»

    Ніжэй за вынікі апытання за снежань 2021 года.

    Якія ініцыятывы самыя вядомыя

    Пераважная большасць рэспандэнтаў (90% і больш) чулі пра Стратэгію дзеянняў на “Рэферэндуме”, план “Перамога” і ініцыятыву “Рабочы рух”. Аднак дэталі ініцыятывы “Рабочы рух” могуць расказаць толькі 24% рэспандэнтаў. Аб руху “Супраціў” ведаюць толькі 67% удзельнікаў апытання, хаця гэта значна больш, чым было ў жніўні 2021 года.

    Давер да аўтараў ініцыятыў

    Давер рэспандэнтаў да аўтараў ініцыятыў дастаткова высокі (73% і больш – сярод тых, хто нешта чуў пра ініцыятыву). Больш за ўсё давяраюць Стратэгіі дзеянняў на “Рэферэндуме” (42% цалкам давяраюць аўтарам).

    Гатоўнасць удзельнічаць

    Больш за ўсё ініцыятывы адрозніваюцца па гатоўнасці рэспандэнтаў удзельнічаць у іх. Прытрымлівацца Стратэгіі дзеянняў на “Рэферэндуме” плануе 73% рэспандэнтаў, 46% гатовы ўдзельнічаць у плане “Перамога”, 37% плануюць далучыцца да руху “Супраціў”, 17% прайшлі або плануюць прайсці рэгістрацыю ў чат-боте руху “Рабочы Рух” усіх выпадках указана доля рэспандэнтаў з ліку тых, хто нешта чуў аб ініцыятыве).

    Для руху “Рабочы рух” застаецца актуальнай праблема пазіцыянавання. Толькі чвэрць (25 працэнтаў) лічаць сябе мэтавай аўдыторыяй ініцыятывы.

    давер да палітыкаў2021