Сёння Лукашэнка падпісаў “рашэнне рэспубліканскага рэферэндуму”. Па дадзеных ЦВК, за змены ў канстытуцыю прагаласавала 82,86%.
Па выніках нашага апытання, абсалютная большасць пратэснай аўдыторыі (99%) не вераць “афіцыйным” дадзеным.
Сярод удзельнікаў апытання 61.8% удзельнічалі ў рэферэндуме і сапсавалі бюлетэнь паводле стратэгіі дэмакратычных сіл. 30% апытаных зусім не хадзілі на рэферэндум.
У пратэсных акцыях пасля рэферэндуму ўдзельнічалі 28% рэспандэнтаў і 43% – плануюць выходзіць на пратэсты ў найбліжэйшай будучыні.