Зараз у Беларусі 1343 палітзняволеных. Кожны дзень у Беларусі выносяць новыя прысуды і працягваюцца рэпрэсіі. Пасля перапынку мы аднавілі нашыя даследаванні і запыталіся ў прыхільнікаў пратэсту, ці сочаць яны за сітуацыяй з палітвязнямі ў Беларусі.
87% рэспандэнтаў_ак цікавяцца навінамі пра палітвязняў у Беларусі. У 30% ёсць знаёмыя, якія прызнаны палітзняволенымі.
Некаторыя адказы на адкрытае пытанне, чаму людзям неабыякава тэма палітзняволеных:
- Сядзяць найлепшыя людзі Беларусі.
- Я пісала лісты паўтара гады, там цяпер шмат маіх сяброў і сэрца баліць за ўсіх, хто зняволены ў турмы.
- Таму што гэта лепшыя людзі і вельмі балюча ад таго, што мы іх там так надоўга пакінулі.
- Каб разумець маштабы, быць у курсе, калі атрымаецца – дапамагчы; таму што праблема не вырашана.
Самыя вядомыя ініцыятывы па падтрымцы палітвязняў сярод рэспандэнтаў_ак – Праваабарочны цэнтр «Вясна» ды Падтрымка сем’яў палітвязняў у фондзе BySol.
Пры гэтым толькі палова рэспандэнтаўак адзначылі, што апошнія тры месяцы рабілі штосьці, каб падтрымаць палітзняволеных. Часцей за ўсё яны дзяліліся інфармацыяй пра палітвязняў у прыватнай гутарцы. Як вынік, існуе меркаванне пра тое, што беларусы робяць недастаткова для дапамогі палітзняволеным, пераважае: так лічаць 45% рэспандэнтаў_ак.
А па спасылцы можна пачытаць пра тое, што беларусы і беларускі думаюць пра амністыю.