• Маніторынг па тэмах
  • Спецпраекты
  • Публікацыі
  • Пра нас
  • Instagram
    Народнае апытанне
    /
    Публікацыі
    /
    Найважнейшы гістарычны этап
    Instagram

    Найважнейшы гістарычны этап

    Народнае апытанне сумесна з Цэнтрам новых ідэй правялі вялікае даследаванне пратэстнай часткі беларускага грамадства. Мы запыталіся ў рэспандэнтаў, што яны думаюць пра падзеі 2020–2021 гг. праз два гады. Дзякуй усім, хто прыняў удзел у апытанні!

    • больш за ўсё на беларусаў як на нацыю паўплывалі ці паўплываюць падзеі 2020-2021 гг. (66%) і расійска-ўкраінская вайна 2022 года (24%); на іх фоне адвечны пункт гістарычнага адліку — Вялікая Айчынная вайна — практычна губляецца (3%);
    • галоўныя сэнсы і значэнні, якімі рэспандэнты надзяляюць падзеі 2020-2021 гадоў: “адраджэнне нацыі“, “мы прачнуліся” і “найважнейшы гістарычны этап (пункт пералому)”;
    • 59% апытаных лічаць, што пратэстны рух, які пачаўся ў 2020 годзе, не пацярпеў канчатковай паразы;
    • асноўнымі прычынамі, з-за якіх пакуль не атрымалася зрынуць А. Лукашэнку, з’яўляюцца падтрымка рэжыму з боку Расіі (79%) і моц сілавога апарата дзяржавы (53%);
    • пратэсты могуць аднавіцца ў выніку пройгрышу і паслаблення Расіі ў вайне з Украінай (83%) або ў выпадку ўцягвання войска Беларусі ў вайну ва Украіне(71%);
    • калі б была магчымасць вярнуцца ў 2020 год, то 52% рэспандэнтаў дзейнічалі б гэтак жа сама, як і раней; 41% дзейнічалі б больш актыўна (менш актыўна дзейнічалі б 1% апытаных, увогуле адмовіліся б ад якой-небудзь актыўнасці 2%).
    сітуацыя ў краінеактывізм2022