• Маніторынг па тэмах
  • Спецпраекты
  • Публікацыі
  • Пра нас
  • Instagram
    Народнае апытанне
    /
    Публікацыі
    /
    Лічаць, што Беларусь павінна падтрымаць Украіну і баяцца варожасці яе грамадзян.
    Instagram

    Лічаць, што Беларусь павінна падтрымаць Украіну і баяцца варожасці яе грамадзян.

    У лютым і сакавіку 2022 мы запыталіся ў нашай аўдыторыі, што яны думаюць пра вайну ва Украіне. Згодна з вынікамі, большасць апытаных баяцца яшчэ большага ўцягвання ў вайну беларускага боку. Людзі адчуваюць адказнасць за пазіцыю ўладаў і хацелі б, каб нашая краіна падтрымала ўкраінскую армію.

    Апытанні беларусаў праводзілі анлайн 25 і 28 лютага, а таксама 3, 17 і 24 сакавіка. Колькасць рэспандэнтаў у кожным апытанні вар’іравалася ад 1300 да 2500 за выключэннем апытання 28 лютага, калі на апытанне адказалі больш за 6000 чалавек.

    Беларусы стануць ворагамі для ўкраінцаў

    Яшчэ ў пачатку вайны прыхільнікаў пратэсту палохала перспектыва варожых адносін з боку ўкраінцаў. За першы тыдзень гэты страх вырас амаль у тры разы. І, відаць, небеспадстаўна. Сёння ўжо кожны дзевяты апытаны сутыкаўся з негатыўным стаўленнем да сябе, а на Гомельшчыне – кожны пяты. Апытанні грамадскай думкі ва Украіне дарэчы паказваюць, што для 84% украінцаў наша краіна – варожая. Пастаянныя дыскусіі аб надыходзячым уварванні беларускіх войскаў на ўкраінскую тэрыторыю, нават калі яно не здарыцца, яшчэ больш абвастраюць сітуацыю.

    Прыхільнікі пратэсту ўспрымаюць вайну ва Украіне як катастрофу для Беларусі (91% апытаных). У першую чаргу, за кошт негатыўных наступстваў для краіны: новых санкцый Захаду супраць Беларусі і варожага стаўлення ўкраінцаў да беларусаў (49%).

    Адразу пасля пачатку вайны людзей найбольш непакоіла небяспека таго, што Беларусь страціць суверэнітэт і стане часткай Расіі (50%). Сёння апытаныя найбольш перажываюць наконт новых санкцый заходніх краін у дачыненні да нашай краіны (64%). Тут важна адзначыць, што большасць рэспандэнтаў на дадзены момант пражываюць у Беларусі.

    Дык усё ж “вайна” ці “спецаперацыя”?

    95% апытаных называюць падзеі вайной і толькі 1% – спецаперацыяй. Гэта моцна кантрастуе з публічным абмеркаваннем вайны ў расійскім грамадстве. Верагодна, на падмену паняццяў па прыкладзе Расіі Лукашэнка пакуль не гатовы. Ды і пры такой цэнзуры пратэсныя беларусы наўрад ці сталі б называць тое, што адбываецца, спецаперацыяй, улічваючы, што 57% чытаюць навіны пра вайну ва ўкраінскіх незалежных СМІ і 78% — у беларускіх незалежных.

    Правільная стратэгія для Беларусі – падтрымка Украіны

    Яшчэ да пачатку вайны ўдзельнікі апытанняў выступалі супраць таго, каб беларускія ўлады падтрымлівалі Крэмль і хацелі, каб Беларусь заняла нейтральную пазіцыю ў магчымай вайне. А колькасць выступоўцаў за ваенную падтрымку Расіі і ўвогуле складае сімвалічных 3%. Сярод прыхільнікаў перамен некаторыя з гэтых настрояў выяўлены яшчэ мацней, чым сярод беларусаў у сярэднім.

    Але пры гэтым доля тых, хто супраць нейтральнай пазіцыі Беларусі, удвая большая. Больш за тое, рэспандэнты Народнага апытання лічаць, што наша краіна павінна выступіць супраць Расіі (82%) і выказваюць падтрымку беларускім добраахвотнікамі ва ўкраінскім войску (89%).

    Амаль палова апытаных перакананая: правільнай стратэгіяй беларускіх уладаў павінна была стаць падтрымка Украіны і дапамога ўкраінскай арміі без уступлення ў ваенныя дзеянні (57%).

    Відавочна, што для большасці беларусаў найперш важны няўдзел Беларусі ў ваенных дзеяннях. Пры гэтым іх сімпатыі ў значнай ступені на баку Ўкраіны.

    Нязгодныя з уладамі і гатовыя да пратэсту?

    Прыхільнікі перамен адчуваюць сваю адказнасць за дзеянні беларускіх уладаў у дачыненні да Украіны (78%). Ці значыць гэта, што беларусы гатовы да пратэсту? Вынікі апытанняў сярод пратэснай аўдыторыі паказваюць: больш за палову плануюць удзельнічаць у антываенных акцыях. Асабліва, калі ваенныя дзеянні пачнуцца на тэрыторыі Беларусі ці калі ў краіне будзе аб’яўлена ваенная мабілізацыя.

    Верагоднасць такіх пратэстаў, аднак, падаецца даволі нізкай, асабліва пасля чарговых затрыманняў на антываенных акцыях 27 лютага. Пры гэтым пастаянна расце незадаволенасць, выкліканая падтрымкай агрэсіі беларускімі ўладамі, якая ўзмацняецца, можа прывесці да нечаканых усплёскаў вулічнага пратэсту.

    Крыніца артыкула: Zerkalo

    2022вайна ва Украіне