Да гадавіны 9 жніўня запыталіся ў прадэмакратычных беларусаў і беларусак унутры і за межамі краіны пра іх стаўленне да падзеяў 2020 года. Агулам, беларусы захоўваюць станоўчае стаўленне да пратэсту і надзяляюць 2020 год пазітыўнымі сэнсамі:
- Большасць рэспандэнтаў у 2023, які і ў мінулым годзе, не лічаць, што пратэсны рух прайграў.
- Больш за 80% працягваюць сачыць кожны дзень за пратэсным рухам / сацыяльна-палітычнымі падзеямі ў Беларусі.
- 70% (у мінулым годзе – 66%) лічаць, што менавіта пратэст 2020 года паўплываў на беларусаў як на нацыю.
- Большасць рэспандэнтаў пазітыўна апісваюць 2020 год (“мы ўбачылі, што нас большасць”, “з’явілася надзея і вера ў змены”), аднак разам з гонарам і павагай рэспандэнты адчуваюць злосць, абурэнне, гора і боль.