• Маніторынг па тэмах
  • Спецпраекты
  • Публікацыі
  • Пра нас
  • Instagram
    Народнае апытанне
    /
    Публікацыі
    /
    Ці вызваляць палітвязняў? Што думаюць беларусы пра амністыю
    Instagram

    Ці вызваляць палітвязняў? Што думаюць беларусы пра амністыю

    У пачатку восені беларускі рэжым аб’явіў праект закона аб амністыі. Мы вырашылі запытацца, што думаю прыхільнікі пратэсту пра перспектывы вызвалення палітвязняў. Апытанне прайшло з 9 па 12 кастрычніка сярод 1600 чалавек.

    • Больш за 85% чулі пра заявы пра амністыю. Амаль 65% лічаць, што ў бліжэйшыя паўгады наўрад ці вызваляць хаця б некаторую частку з тых грамадзян, якіх асудзілі ў сувязі з падзеямі 2020 года. Яшчэ больш песімістычныя прагнозы наконт палітычных лідараў за кратамі. Больш за 90% упэўнены, што іх не вызваляць.
    • Большасць рэспандэнтаў (90%) з разуменнем ставяцца да тых палітвязняў, якія пішуць прашэнні аб памілаванні.
    • Для чаго ўвогуле рэжым пачаў згадваць амністыю? Больш за 70% рэспандэнтаў мяркуюць, што мэта такіх заяў – нармалізаваць адносіны з Захадам. Толькі 5% апытаных лічаць, што заходнім краінам варта пайсці насустрач беларускаму рэжыму нават пасля вызвалення абсалютна ўсіх палітвязняў.
    сітуацыя ў краінепалітзняволенныяамністыя