Мы запыталі ў прыхільнікаў пратэсту ўнутры Беларусі, каго з палітычных актараў яны ведаюць і каму давяраюць. Вось некаторыя высновы:
- Больш за ўсё ведаюць пра дзейнасць Святланы Ціханоўскай (96%) Паўла Латушкі (91%) ды Валерыя Сахашчыка (75%). Сярод арганізацый: полк Каліноўскага (93%), Офіс Ціханоўскай (90%) ды ByPol (89%).
- Жанчын у Аб’яднаным Пераходным Кабінеце ведаюць менш за мужчын (за выключэннем Ціханоўскай). Так, пра дзейнасць Аліны Коўшык ды Вольгі Гарбуновай ведаюць толькі 16% і 10% пратэсных беларусаў адпаведна. Давяраюць ім таксама менш, чым астатнім чальцам Кабінета.
- 82% апытаных давяраюць Святлане Ціханоўскай (у кастрычніку 2022 такіх было трохі больш — 86%). Варта адзначыць, што за некалькі месяцаў значна знізіўся давер да Пераходнага Кабінета: толькі 52% давяраюць яму зараз супраць 82% у кастрычніку.