• Маніторынг па тэмах
  • Спецпраекты
  • Публікацыі
  • Пра нас
  • Instagram
    Народнае апытанне
    /
    Публікацыі
    /
    Ці плануюць беларусы галасаваць на выбарах у Каардынацыйную Раду?
    Instagram

    Ці плануюць беларусы галасаваць на выбарах у Каардынацыйную Раду?

    З 5 па 11 траўня 2024 года мы запыталіся ў прадэмакратычных беларуса_к у краіне і замежжы, што яны ведаюць і думаюць пра выбары ў Каардынацыйную Раду. Важна адзначыць, што адказы збіраліся да публікацыі інструкцыі аб тым, як галасаваць. Вось галоўныя вынікі:

    📌 86% рэспандэнтаў і рэспандэнтак ведаюць (ці хаця б чулі) пра выбары ў КР. Але ўнутры РБ працэнт тых, хто не чуў пра падзею, у тры разы вышэй (24% супраць 8%).

    Сярод тых, хто ведае пра выбары (і ў РБ, і ў замежжы):
    📌 39% ведаюць ці хутчэй ведаюць пра асаблівасці галасавання па спісах. Пры гэтым большасць (58%) не мае меркавання наконт абранай сістэмы для галасавання.

    📌 64% лічаць выбары важнымі і патрэбнымі (16% думаюць наадварот).

    📌 55% плануюць ці хутчэй плануюць прыняць удзел у галасаванні, яшчэ 19% пакуль не вызначыліся. Сярод тых, хто прайшоў апытанне з РБ, лічбы іншыя: 34% і 29% адпаведна.

    📌 58% лічаць, што ўдзел у выбарах будзе бяспечным. Сярод рэспандэнта_к з РБ такіх толькі 40%, столькі ж абралі «цяжка адказаць».

    📌 31% прагаласавалі б за спіс «Каманда Латушкі і Рух “За свабоду”», далей ідзе «Блок Пракоп’ева — Ягорава» з 10%. Спіс «Наша справа» падтрымалі б 6% рэспандэнта_к, «Еўрапейскі выбар» — 5%, «Моладзевы наступ» і «Незалежныя беларусы» — па 4%. 23% яшчэ не вызначыліся з выбарам.

    А па спасылцы можна прачытаць вынікі лютаўскага апытання аб тым, ці сочаць беларусы і беларускі за выбарамі ў Каардынацыйную Раду.

    сітуацыя ў краінедаследаваннедыяспара