Ці сочаць за гэтымі падзеямі прадэмакратычныя беларусы?
З 19 па 23 лютага 2023 года мы запыталіся ў прадэмакратычных беларусаў і беларусак унутры краіны і за мяжой, ці сочаць яны за выбарамі ў Каардынацыйную раду і за “парламенцкімі выбарамі” і што плануюць рабіць у “адзіны дзень галасавання”.
🔸 Рэспандэнты ў Беларусі больш сочаць за “парламенцкімі выбарамі” (61%), чым за выбарамі ў Каардынацыйную раду (23%). Пры гэтым 47% штосьці чулі пра выбары ў КР, а 30% увогуле не ведаюць пра гэтую падзею.
🔸 Дыяспара менш сочыць за “парламенцкімі выбарамі” (49%), але крыху больш, чым беларусы ўнутры краіны, цікавіцца выбарамі ў КР (36%). Аднак амаль палова беларусаў за мяжой адказалі, што не асабліва сочаць як за парламенцкімі (44%), так і за выбарамі ў КР (45%).
🔸 79% рэспандэнтаў унутры краіны дакладна ці хутчэй не пойдуць галасаваць на “парламенцкіх выбарах”, палова з іх байкаціруе гэтыя выбары, 21% не галасуюць, бо абраныя дэпутаты ні на што не ўплываюць.
🔸 15% плануюць прыйсці на ўчасткі, бо заўжды галасуюць і так выказваюць сваю грамадзянскую пазіцыю ці хочуць пазбегчы фальсіфікацыі менавіта з іх бюлетэнем.
🔸 65% беларусаў унутры краіны кажуць, што пазіцыя дэмакратычных сілаў не ўплывае на іх стаўленне да “адзінага дня галасавання”.