Напярэдадні слуханняў, дзе прадстаўнікі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета (АПК) агучаць справаздачы перад Каардынацыйнай Радай, мы апыталі прадэмакратычных беларусаў унутры краіны і за яе межамі пра іх стаўленне да АПК.
Толькі палова рэспандэнтаў унутры Беларусі ведаюць, чым займаецца АПК (49%). Сярод беларусаў замежжа доля дасведчаных крыху вышэй (58%).
Асноўнымі мэтамі працы АПК рэспандэнты называюць (тут і далей гаворка пра тых, хто ведае аб дзейнасці АПК):
- змена бягучага палітычнага рэжыму (45% усіх каментароў),
- прадстаўніцтва беларусаў на міжнароднай арэне (37%),
- падрыхтоўка да перыяду пасля змены рэжыму (27%),
- дапамога палітвязням, іх сем’ям і выехаўшым беларусам (18%),
- аб’яднанне і каардынацыя дэмакратычных сіл і беларусаў (10%).
- Але толькі палова рэспандэнтаў лічаць, што бягучая дзейнасць АПК адпавядае гэтым мэтам (50% беларусаў унутры Беларусі і 51% за межамі).
Найбольш станоўча ацэнена дзейнасць АПК у замежных справах (больш за 70% ацэнак “добра” ці “выдатна”) і па нацыянальным адраджэнні (больш за 51% такіх ацэнак).
Супярэчлівыя ацэнкі атрымалі накірункі “Абарона і нацбяспека” і “Транзіт улады”: беларусы ўнутры Беларусі ацэньваюць іх больш станоўча (46% і 46% пазітыўных ацэнак), чым беларусы замежжа (40% і 28%).
Па накірунку “Аднаўленне правапарадку” частата негатыўных ацэнак перавысіла станоўчыя (сярод беларусаў у Беларусі адказалі “дрэнна” ці “вельмі дрэнна” 32%, сярод беларусаў замежжа – 49%).
Накірунак “Сацяльныя пытанні” пакуль застаецца найбольш невядомым для прадэмакратычных беларусаў, бо больш за 25% не змаглі даць ацэнку*.
Пры гэтым 96% адказаў на апытанне былі атрыманы да пачатка анлайн-марафона салідарнасці з палітзняволеннымі беларусамі “Нам не ўсё адно!“, адной з арганізатарак якога з’яўляецца Вольга Гарбунова, прадстаўніца АПК па сацыяльным пытанням.