• Маніторынг па тэмах
  • Спецпраекты
  • Публікацыі
  • Пра нас
  • Instagram
    Народнае апытанне
    /
    Публікацыі
    /
    Мабілізацыя ў Расіі і закрыццё межаў для расіян
    Instagram

    Мабілізацыя ў Расіі і закрыццё межаў для расіян

    Мы запыталіся ў беларусаў, якія падтрымліваюць пратэст, што яны думаюць аб мабілізацыі ў Расіі і забароне расіянам уезду ў некаторыя краіны ЕС.

    Мабілізацыя

    Пры абвяшчэнні ў Расіі мабілізацыі 66% рэспандэнтаў сталі хвалявацца, што мабілізацыя пачнецца і ў Беларусі. Большасць з іх адказалі, што ў іх атачэнні ёсць мужчыны, пра якіх яны турбуюцца ў выпадку мабілізацыі.

    Амаль палова апытаных (47%) лічаць, што пры абвяшчэнні мабілізацыі беларусы будуць пазбягаць атрымання позвы, не пакідаючы краіны. Толькі 5% лічаць, што ваеннаабавязаныя беларусы адправяцца ваяваць на баку Расіі.

    Сярод магчымых наступстваў мабілізацыі ў Расіі 77% рэспандэнтаў адзначаюць павелічэнне колькасці расіян у Беларусі. Большасць удзельнікаў апытання хочуць дыстанцыявацца ад расіян, якія хаваюцца ад мабілізацыі ў Беларусі. 66% выбралі варыянт «не буду дапамагаць, але і не буду перашкаджаць». Палова апытаных асцерагаюцца, што мабілізаваныя прыедуць у Беларусь і будуць арганізаваны новыя атакі на Ўкраіну з боку Беларусі.

    Абмежаванне на ўезд для расіян

    Рэспандэнты прытрымліваюцца розных меркаванняў аб абмежаванні ўезду для расіян у краіны ЕС. 37% мяркуюць, што трэба забараніць уезд у некаторыя краіны Еўрасаюза і не прадастаўляць ім турыстычныя візы і віды на жыхарства. Пры гэтым 36% не падтрымліваюць такія рашэнні.

    Удзельнікі апытання таксама не маюць адзінага меркавання, ці павінны краіны ЕС дапамагаць расіянам, якія хаваюцца ад мабілізацыі. 35% лічаць, што краінам Еўрасаюза варта даць прытулак расіянам, якім пагражае мабілізацыя. 27% не падтрымліваюць такое рашэнне, астатнім 35% цяжка адказаць на гэтае пытанне.

    2022вайна ва Украіне