• Маніторынг па тэмах
  • Спецпраекты
  • Публікацыі
  • Пра нас
  • Instagram
    Народнае апытанне
    /
    Публікацыі
    /
    Як ставяцца беларусы да замежных палітыкаў
    Instagram

    Як ставяцца беларусы да замежных палітыкаў

    Мы спыталі ў нашых рэспандэнтаў, якіх замежных палітычных лідараў яны ведаюць і як да іх ставяцца, а таксама ў якім геапалітычным саюзе трэба быць Беларусі.

    Самым папулярным замежным палітыкам застаецца Уладзімір Зяленскі. У красавіку 2022 92% рэспандэнтаў адказалі, што станоўча ставяцца да прэзідэнта Украіны.

    Павялічылася станоўчае стаўленне да Джо Байдэна (з 57% у сакавіку да 61% у красавіку) і Анджэя Дуды (з 76% да 81%). Станоўчае стаўленне захоўваецца да прэзідэнта Літвы Гітанаса Наўседы (78%).

    Аднак значна пагоршылася стаўленне да Эмануэля Макрона. У сакавіку станоўча да яго ставіліся 50% рэспандэнтаў, у красавіку – толькі 37%. Магчыма, змена стаўлення да прэзідэнта Францыі абумоўлена безвыніковымі спробамі дамовіцца з Уладзімірам Пуціным.

    Менавіта дапамога Украіне вызначае стаўленне да замежных лідараў. Чым больш актыўна палітыкі аказваюць падтрымку Украіне, тым лепшае стаўленне да іх з боку пратэстна настроеных беларусаў.

    Вайна змяніла стаўленне прыхільнікаў пратэсту да геапалітычнага выбару. Большасць удзельнікаў апытання лічаць, што Беларусь мусіць знаходзіцца ў Еўрапейскім саюзе. І ад пачатку вайны колькасць рэспандэнтаў, якія так лічаць, павялічваецца. У лютым за Еўрасаюз выказаліся 38% рэспандэнтаў, а ў красавіку гэтую ідэю падтрымалі ўжо 60%.

    Зменшылася колькасць людзей, якія лічаць, што Беларусь павінна знаходзіцца па-за геапалітычнымі саюзамі (з 37% у лютым да 20% у красавіку). Таксама менш людзей падтрымліваюць саюз з Расіяй і ЕС адначасова. У лютым за саюз з РФ і ЕС выказаліся 24 працэнты, у сакавіку і красавіку так лічыць 10-11 працэнтаў рэспандэнтаў.

    давер да палітыкаў2022