Народнае апытанне — незалежная ініцыятыва, якая з 2020 года вывучае, што думаюць прадэмакратычныя беларусы пра актуальныя падзеі.
Мы пачалі з таго, што правялі незалежнае, навукова абгрунтаванае апытанне грамадскай думкі, каб даведацца пра перадвыбарныя рэйтынгі кандыдатаў у прэзідэнты на выбарах у Беларусі 2020 года. Па факце, лічбы, якія мы атрымалі, – гэта адзіныя незалежныя рэйтынгі кандыдатаў, якія можна лічыць сапраўднымі.
Цяпер мы працягваем праводзіць апытанні грамадзян Беларусі ў краіне і за яе межамі, каб ведаць, што думаюць беларусы пра актуальныя падзеі, і маніторыць грамадскія настроі і давер да палітыкаў.
Мы адкрыты для супрацы з рознымі арганізацыямі і ініцыятывамі, а таксама для камунікацыі з медыя. Пішыце нам на электронную пошту
Сачыце за нашай дзейнасцю ў сацыяльных сетках: